Фальклорнае свята “У Купальскі вечарОК”

10.07.2024

5 ліпеня спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” завіталі да адпачываючых санаторыя “Сасновы бор” з фальклорным святам “У Купальскі вечарОК”.
Свята Купалле багата традацыямі і абрадамі – гэта пляценне вянкоў і пусканне іх на ваду, збіранне зёлак перад купальскай ноччу, пошук чароўнай папараць-кветкі, распальванне вогнішча, песні, карагоды, гульні і іншае.
Кожны, хто завітаў у гэты вечар на свята, не толькі павесяліўся і пагуляў, але і даведаўся пра самабытныя традыцыі святкавання Купалле.

поделиться в: