Народнае гулянне “Купалле-party”

10.07.2024

Купалле – летняе магічнае свята, калі адбываюцца цуды і расцвітае прыгожая папараць-кветка. 6 ліпеня спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” завіталі ў аздараўленчы цэнтр “Алеся” з народным гуляннем “Купалле-party” для таго, каб усе адпачываючыя змаглі акунуцца ў таямнічую атмасферу купальскіх гулянняў. Яскравым фіналам свята стала запальванне вогнішча і традыцыйнае пусканне вяночкаў на ваду.

поделиться в: