Фальклорныя сустрэчы “Хто хоча мову родную знаць – просім у “Расток” завітаць”
20.09.2024Па добрай, даўно ўсталяванай традыцыі 20 верасня ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыліся фальклорныя сустрэчы “Хто хоча мову родную знаць – просім у “Расток” завітаць”. Удзельнікі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба беларускай гульні “Весялінка”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” завіталі на свята, каб ушанаваць родную мову, пашырыць веды аб народных традыцыях і звычаях.
Янка-Запытанка разам з Янінкай-беларускай дзяўчынкай, ролі якіх цудоўна выканалі выхаванцы тэатральнай студыі “Арлекіна”, заклікалі ўсіх не ляніцца, а вучыцца, родную мову не забываць, а паважаць.
А вось Недавучкі-Невукі, надварот, з панталыку збівалі, дрэннаму вучылі.
Мацейка-Грамацейка, які па свеце хадзіў, розуму людзей вучыў, завітаў дарэчы на свята і навёў парадак, даў карысныя парады: Радзіме сумленна служыць, адукаваным быць, кнігу любіць.
“Сонечная зарадка”, “флэшмоб па-беларуску”, разнастайныя спаборніцтвы аздаблялі свята, якое атрымалася жывым і цікавым.