Фольклорный праздник “Жыта, хлеб, палі, лугі - ну, а бульба хлеб другі”
28.10.2024Усім добра вядома, што бульбу на Беларусі лічаць другім хлебам - нацыянальным прадуктам.
Цяжка ўявіць сабе беларускую кухню без бульбы.
А вось ці можаце вы сабе ўявіць бульбу галоўным персанажам на свяце? Калі не, то вы дужа памыляецеся.
З 21 кастрычніка спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” разам з удзельнікамі краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, фальклорнага об’яднання “Беларуская спадчына”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба беларускай гульні “Весялінка” пачалі ладзіць шэраг святаў пад агульнай назвай “Жыта, хлеб, палі, лугі - ну, а бульба хлеб другі”, дзе яе Вялікасць Бульба была галоўнай і карысталася вялікай пашанай!
Пра яе чыталі вершы, спявалі песні і жартоўныя прыпеўкі, знаёміліся з гісторыяй з’яўлення на Беларусі і стравамі нацыянальнай кухні, паказвалі тэатральныя замалёўкі і нават танцавалі.
Не абыйшлося і без званых гасцей. Дзед з бабай, цётка Агата з ўнукамі і Бульбачка-Беларусачка на працягу свята гулялі, жартавалі і забаўлялі прысутных.
На развітанне гаспадыня пачаставала жадаючых дранікамі, пажадала прыемнага апетыту і усмешак на тварах!