Фальклорныя сустрэчы "Наша ветлівая хата запрашае ўсіх на свята”

22.11.2024

21 лістапада адбыліся фальклорныя сустрэчы пад назвай “Наша ветлівая хата запрашае ўсіх на свята” для ўдзельнікаў клуба беларускай гульні “Весялінка” і музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”. Дзеці сабраліся ў імправізаванай хаце на пасядзелкі пазабаўляцца і розуму набрацца. Спачатку ўспаміналі розныя віды працы восенню, прадэманстравалі, як вязалі снапочкі, збіралі каласкі ў полі, звозілі зерне ў млын, з песняй і танцам успомнілі ўсе этапы апрацоўкі лёну. Затым пералічылі тое, што прыпаслі на зіму, упарадкавалі цыбулю – сплялі яе ў косы. А за справамі ўспаміналі народныя забавы, мудраслоўі, лічылкі, адгадвалі загадкі, спявалі вясёлыя песні і гулялі ў гульні. Не абышлося без невялікага аркестра шумавых інструментаў, які падымаў настрой прысутным.

Відэа фальклорнай сустрэчы “Наша ветлівая хата запрашае ўсіх на свята”

поделиться в: