Фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2024”
29.11.202428 лістапада ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыўся фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт-2024”, прысвечанай Году якасці. Тэма гульні – “Славутыя імёны Маладзечанскай зямлі XX – XXI ст. і іх дзейнасць”.
За перамогу змагаліся 7 каманд з агульнаадукацыйных устаноў горада Маладзечна: ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 3 г. Маладзечна”, ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 4”, ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна імя С.Ц.Дзямешкі", ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”, а таксама каманда з УА "Маладзечанскі дзяржаўны каледж".
Удзельнікі гульні мелі магчымасць праверыць свае веды аб знакамітых людзях свайго Маладзечанскага краю і іх дзейнасці.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фінала былі адзначаны дыпломамі і медалямі, а кіраўнікі каманд – падзякамі. Дыплом пераможца, медалі і статуэтку атрымала каманда "Зорум" дзяржаўнай установы адукацыі "Маладзечанская сярэдняя школа № 4", якая набрала 14 балаў з 18 магчымых. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!