Калядныя вандраванні “Калядоўшчыкі гуртом завітаюць у кожны дом”
11.01.2025Так ужо павялося здаўна, што Раство Хрыстова і Каляды з’яўляюцца для беларусаў самымі жаданымі і радаснымі святамі.
У гэтыя светлыя дні прынята дарыць адзін аднаму не толькі падарункі, але цеплыя словы, радасць і дабро.
У вершы Васіля Жуковіча “Цудоўныя святы” ёсць такія радкі:
“Вялікую радасць
На вуліцы, у хаты
Прынеслі Каляды, зімовыя святы!”
Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” рашылі ў гэтыя светлыя святочныя дні наведаць Маладзечненскі сацыяльны пансіянат “Цёплы дом” з каляднымі вандраваннямі “Калядоўшчыкі гуртом завітаюць у кожны дом”, каб праявіць увагу і падарыць калядную радасць тым, хто ў ёй больш за ўсіх мае патрэбу.
Калядны гурт на чале з Зорканошай, Механошай, Буслом, Мядзведзем і Козачкай, вітаў пастаяльцаў дома з Калядамі, дарыў шчырыя віншаванні і пажаданні.
Не абыйшлося, канечне, і без цыганак-ашуканак, якія весялілі прысутных сваімі песнямі і танцамі, варажбой і прадказаннямі.
Асобна трэба сказаць пра музыканта, які ад усёй душы іграў на гармоніку, спяваў і жартаваў.
Калядная вандроўка пакінула цёплы след і станоўчыя эмоцыі для ўсіх прысутных.