Фальклорная сустрэча «Калядная вечарына»

11.01.2025

Калядныя святы – гэта час добрых помыслаў, падзей і ўчынкаў. У рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” 10 студзеня 2025 года ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбылася фальклорная сустрэча “Калядная вечарына”. Гаспадар з Гаспадыняй гасцінна сустракалі гасцей, жартавалі, ладзілі народныя забавы. У хату да Гаспадыні завіталі сяброўкі, каб самім паваражыць і гасцям прапанаваць, бо гэты час самы спрыяльны для варажбы. Затым прыйшлі Калядоўшчыкі, каб уславіць гаспадароў, добрыя пажаданні прысутным сказаць, калядныя песні паспяваць і з народам пагуляць. А пасля, свята наведалі цыганкі, усіх добра павесялілі: варажылі на картах, танцавалі з гасцямі “Цыганачку” і гаспадароў пацяшалі.
Госці весела гулялі, спявалі прыпеўкі пад гармонік, танцавалі народныя танцы, нават стварылі музычны “аркестр” - паігралі на шумавых інструментах. Сустрэча атрымалася змястоўнай, цёплай і вясёлай.

поделиться в: