Інтэрактыўная гульня “Любі, шануй, размаўляй!”

20.02.2025

Самы дарагі падарунак для кожнага чалавека – жыццё і мова. Пакуль жыве мова, жыве і народ. Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ладзілі інтэрактыўную гульню “Любі, шануй, размаўляй!”, накіраваную на выхаванне павагі і любові да беларускай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа. Удзельнікамі сталі выхаванцы клуба беларускай гульні “Весялінка” і музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”. Мерапрыемствы праходзілі у сярэдняй школе №2, гімназіі № 3, сярэдняй школе №5 і гімназіі №6. Дзеці дзяліліся на каманды і з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэрактыўных спаборніцтвах, выбіраючы пытанні з прапанаваных тураў: “моўны тур”, “літараТур”, “казкі” і “беларускія народныя святы”, давалі адказы і атрымлівалі балы. Па выніках гульні вызначаліся пераможцы – каманда, якая набірала найбольшую колькасць балаў.

поделиться в: