Свята “Сцяжынкамі роднага краю”, прысвечанае Дню роднай мовы
21.02.2025Удзельнікі краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” з 18 лютага распачалі ладзіць шэраг святаў пад агульнай назвай “Сцяжынкамі роднага краю”, прысвечаных Дню роднай мовы.
Чацвёрты год дзеці займаюцца ў клубе, мэтай і задачамі якога з’яўляюцца: далучэнне дзяцей да традыцыйнай культуры і народнай спадчыны беларусаў.
Ці прывялі сцяжынкі да пастаўленай мэты? З упэўненасцю можна сказаць:”Так!”
Зярняткі, кінутыя ў глебу, далі свае станоўчыя ўсходы. Гэта яшчэ раз падцвердзілі праведзеныя святы.
У дзяцей ёсць любоў і цікавасць да народных традыцый і звычаяў, жаданне размаўляць на роднай беларускай мове, жаданне спяваць свае родныя песні, ладзіць народныя святы!