Інтэрактыўная гульня да Дня роднай мовы “Любі, шануй, размаўляй!”

21.02.2025

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з выхаванцамі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” таксама не засталіся ў баку і вырашылі адзначыць свята ў сучасным фармаце - правялі інтэрактыўную гульню “Любі, шануй, размаўляй!”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні і радаваліся правільным адказам. У гульні перамогу атрымала каманда “Васількі”.

поделиться в: