Народнае масленічнае гулянне “АЛадны фэст”. "Домiк паляўнiчага", в.Верадова

03.03.2025

1 сакавiка артысты народнага жартоўнага тэатра “Тары-Бары”, народнага вакальнага калектыву “Талака” i спецыялiсты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” г.Маладзечна ў вёсцы Верадова, на базе "Домiка паляўнiчага", ладзілі народнае масленічнае гулянне “АЛадны фэст”.
Усе жадаючыя маглі пагуляць у традыцыйныя масленічныя гульні, і нават пакатацца на кані, якім кіраваў Мацей-грамацей.
Цыганкі варажылі, кухарка прапанавала спячы бліны-аладкі, адным словам, усё ішло сваім парадкам.
На свята завіталі Марфуша са сваей кароўкай Рагуляй. Яны вельмі павесялілі ўсіх прысутных.
Яга, Пудзіла і Варона таксама былі жаданымі гасцямі на свяце, хоць спачатку і хацелі сапсаваць усім настрой.
Самым урачыстым момантам свята стаў выхад Масленіцы і Сонейка з колам - сімвалам вясны, упрыгожаным рознакаляровымі стужкамі.
Яны павіншавалі ўсіх са святам і запрасілі ў карагод.
Закончылася гулянне традыцыйна: спальваннем пудзіла.

поделиться в: