Абрад “Гуканне вясны”

21.03.2025

Клікаць – “гукаць” – вясну было добрай традыцыяй нашых продкаў. Усе дзеі гэтага старажытнага абрада былі накіраваны на абуджэнне зямлі, набліжэнне цяпла і ўшанаванне птушак, якія “прыносяць вясну на крылах” .
На працягу тыдня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з удзельнікамі клуба беларускай гульні “Весялінка” і музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” ладзілі абрад “Гуканне вясны”. Дзеці з задавальненнем рабілі папяровых птушачак, затым развешвалі іх на дрэвах, спявалі песні-заклічкі, падкідалі на абрусе галёпы – печыва ў выглядзе птушак, гулялі ў гульні і вадзілі традыцыйныя карагоды.
Ніхто не застаўся абыякавым да гэтага маляўнічага абрада.

поделиться в: