Батлеечны паказ беларускай народнай казкі “З рога ўсяго многа”

21.03.2025

З 17 па 22 сакавіка спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” правялі для выхаванцаў фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” батлеечны паказ беларускай народнай казкі “З рога ўсяго многа”.
Пад час мерапрыемства дзеці не толькі паглядзелі цікавае прадстаўленне, але і даведаліся адкуль пайшла батлейка, як яна выглядала і з чаго яе выраблялі. Свята завяршылася вясёлымі гульнямі.

поделиться в: