Творчая прастора для дзяцей і падлеткаў «Беларускі АРТ-куток»
16.06.202513 чэрвеня 2025 года ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі (г. Маладзечна) у рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» спецыялістамі дзіцячага цэнтра культуры «Расток» была арганізавана работа творчай прасторы для дзяцей і падлеткаў «Беларускі АРТ-куток».
На творчай прасторы гучалі беларускія песні, вершы і музыка, ствараючы святочны каларыт. Сваім майстэрствам дзяліліся юныя выканаўцы і творчыя калектывы з горада Мінска і Мінскага раёна, Мінскай, Гродзенскай абласцей. Гэта ўдзельнікі з Барысава, Вілейкі, Мар’інай Горкі, Смаргоні, Вішняўца, Турэц-Баяр, Аляхновіч і, канечне, з Маладзечна. Кожны жадаючы мог атрымаць асалоду не толькі ад трапнага беларускага слова, роднай песні, але і знайсці занятак па густу.
Былі арганізаваны беларускі флэшмоб, майстар-класы па народных танцах, беларускія гульні рознага накірунку.
На арт-зоне «Беларуская маляванка» наведвальнікі мелі магчымасць стварыць узор, заснаваны на традыцыйных народных матывах, прыняць удзел у майстар-класе па выцінанцы, а таксама расквеціць вялікую агульную размалёўку.
На пляцоўцы фэйс-арт можна было нанесці каларытны беларускі арнамент на памяць аб Нацыянальным фестывалі, а яшчэ зрабіць стыльнае фота на тэматычнай фотазоне.
Кожны наведвальнік творчай прасторы атрымаў не толькі цудоўны настрой, але і магчымасць акунуцца ў беларускае асяроддзе, пазнаёміцца з народнай творчасцю.