Трэнінг па вырабу вянкоў з жывых кветак “Кветачкі звіваем”
08.07.20256 ліпеня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” завіталі ў аздараўленчы цэнтр “Алеся” з трэнінгам па вырабу вянкоў з жывых кветак “Кветачкі звіваем”.
На святочнай пляцоўцы развярнулася сапраўдная майстэрня, дзе дзеці і дарослыя вучыліся плесці купальскія вянкі. І дарэчы кажучы, усе вяночкі атрымаліся вельмі прыгожымі і непадобнымі на іншыя.
Пасля трэнінга ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у конкурсе на самы прыгожы вянок, дзе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Напрыканцы свята дзяўчаты пускалі свае вяночкі на ваду, каб паваражыць на лёс.