Інтэрактыўная гульня “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску”
29.07.202529 ліпеня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток”правялі інтэрактыўную гульню “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску” для ўдзельнікаў летніх груп мастацкага развіцця. У спаборніцве ўдзельнічалі дзве каманды: “Васількі”і “Буслікі”. Гульня складалася з чатырох тураў – “Моўны тур”, “ЛітараТур”, “Беларускія народныя святы” і “Казкі”. Каманды па чарзе выбіралі пытанні, адказвалі на іх і атрымлівалі балы. Зараз можна было атрымаць 10, 20, 30, 50, ці 70 балаў у залежнасці ад складанасці пытання. Мацнейшай стала каманда “Васількі”, якая набрала 320 балаў.