Фальклорная сустрэча "Хто хоча мову родную знаць - просім у "Расток" завітаць"
23.09.202523 верасня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры "Расток" завіталі ў дзяржаўную ўстанову "Гімназія № 3 г. Маладзечна", дзе ладзілі фальклорную сустрэчу "Хто хоча мову родную знаць - просім у "Расток" завітаць". Удзельнікамі сустрэчы сталі выхаванцы краязнаўчага клуба "Беларуская хатка", клуба беларускай гульні "Весялінка" і музычна-паэтычнага клуба "Вытокі". На свяце можна было не толькі сустрэцца з цікавымі казачнымі персанажамі, але і пагуляць у беларускія гульні, пазнаёміцца са Спадарыняй Кнігай, якая захоўвае самы каштоўны ў свеце скарб - родную мову. Патрэбна толькі адгарнуць старонку - і цэлы сусвет, напоўнены народнай мудрасцю, чароўнымі казкамі стане рэальнасцю.