Традыцыйныя фальклорныя сустрэчы "Хто хоча мову родную знаць, просім у "Расток" завітаць!"
26.09.202525 верасня ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбыліся традыцыйныя фальклорныя сустрэчы "Хто хоча мову родную знаць, просім у "Расток" завітаць!", якія сабралі ўдзельнікаў клуба беларускай гульні “Весялінка” і музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”. На гэты раз у госці завіталі выхаванцы з сярэдняй школы №2 і гімназіі №6 імя С.Ц. Дзямешкі.
Тэатралізаванае дзеянне адбывалася на паддашку, дзе ў хатах звычайна захоўваюцца рэчы, якія на гэты час не ўжываюцца. Выпадкова там аказаліся Лялька Агатка з Дамавушкай Янінкай і знайшлі незвычайную кнігу, якакя можа адкрыць самую галоўную таямніцу. Але гэта немагчыма было зрабіць без надзейных сяброў : Дамавога Сашыка, Булькі Карпулькі і Дамавушкі Лёлі. Дзеці выконвалі розныя заданні, за што ад кожнага з дамавых атрымлівалі чароўную літару, і, нарэшце ад Спадарыні Кнігі даведаліся, што галоўная таямніца – гэта родная мова, павучальныя кнігі і надзейныя сябры.
Цудоўнае атрымалася свята! Жывое, вясёлае, мнагалюднае. Акрамя станоўчых эмоцый, юныя гледачы атрымалі магчымасць пагуляць у вясёлыя гульні, пазнаёміцца з цікавымі народнымі персанажамі, дакрануцца да беларускай культуры, што з’яўляецца добрым падмуркам, на якім вырастае пачуццё любові да роднага краю.
Дарэчы, такія святы спецыялісты ДЦК “Расток” ладзяць ужо цэлы тыдзень у розных установах адукацыі. І нязменна на іх пануе добры настрой, тарпны гумар і родная беларуская мова.