Фальклорныя сустрэчы “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць!”
30.09.202526 верасня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” наведалі ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы”, а 29 верасня завіталі ў ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна”, дзе ладзілі мерапрыемствы для тых, хто любіць беларускую мову, хоча даведацца пра народныя традыцыі, абрады, гульні, песні і танцы. Так завяршыўся шэраг фальклорных сустрэч “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць!”