Лакацыя “Падворак народнай творчасці” у рамках святкавання Дня работнікаў культуры

10.10.2025

Традыцыйная народная творчасць заўсёды была і застаецца своеасаблівым культурным кодам любой нацыі. Аб гэтым добра ведаюць у дзіцячым цэнтры культуры “Расток”, адным з накірункаў дзейнасці якога ўжо больш за 30 гадоў з’яўляецца адраджэнне, захаванне і папулярызацыя беларускіх абрадаў, традыцый, звычаяў, народных гульняў, песень і танцаў. 9 кастрычніка выхаванцы фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” разам са спецыялістамі цэнтра спявалі жартоўныя беларускія народныя песні, гулялі ў традыцыйныя гульні, ладзілі карагоды на лакацыі “Падворак народнай творчасці”, які быў арганізаваны ў Палацы культуры ў рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў культуры. Госці свята з замілаваннем назіралі, як весела, з лёгкасцю дзеці далучаюцца да культурнай спадчыны свайго народа. Дарэчы, кіруе аб’яднаннем Алена Кандрашова – малады спецыяліст дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.

поделиться в: