Фальклорнае свята “Пагуляем ад душы на Пакроўскім кірмашы”

30.10.2025

Восень – багатая і насычаная пара. Багатая на ўраджай, шматквецце прыроды, насычаная рознымі відамі працы і падрыхтоўкай да зімы.
Менавіта ў гэтую пару года беларусы ладзяць кірмашы. “На кірмашы пабываць – значыць на людзей паглядзець і сябе паказаць”. 28 кастрычніка спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” завіталі ў сярэднюю школу №5, дзе разам з выхаванцамі клубных фарміраванняў ладзілі фальклорныя святы “Пагуляем ад душы на Пакроўскім кірмашы”. Дзеці з задавальненнем выступалі ў ролі артыстаў, спявалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні, удзельнічалі ў розных забавах. Не абышлося на свяце без жартаў. На кірмаш завітаў Несцерка з наравістай Каровай, якую спачатку хацеў прадаць. Але калі дзеці з ёй пагулялі, то аказалася, што характар у Каровы добры і лагодны. Таму ў продажы неабходнасць адпала. Свята атрымалася маляўнічым, вясёлым і дазволіла дзецям праз гульні і забавы далучыцца да народных крімашовых традыцый.

поделиться в: