Фальклорнае свята "Пагуляем ад душы на Пакроўскім кірмашы"
21.11.202519 лістапада спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі фальклорнае свята "Пагуляем ад душы на Пакроўскім кірмашы" разам з выхаванцамі аб'яднання "Беларская спадчына", клуба беларускай гульні "Весялінка" і краязнаўчага клуба "Беларуская хатка" ў сярэдней школе №2 горада Маладзечна. Весела, шумна і шматлюдна было ў зале. Дзеці спявалі песні, гулялі, ігралі на шумавых інструментах, спрабавалі сябе ў ролі маленькіх акцёраў. Так завяршыўся цыкл фальклорных святкаванняў, якія дазволілі дзецям далучыцца да народных крімашовых традыцый.
