Паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2025”
21.11.202520 лістапада ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2025”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне . У паўфінальнай гульні прынялі ўдзел 15 каманд, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі не толькі горада Маладзечна, але і Маладзечанскага раёна. Тэма гульні - “Дарогамі вызвалення” (асноўныя даты і падзеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
У фінал прайшло 9 каманд з наступных устаноў адукацыі: сярэдняя школа № 2, гімназія № 3, сярэдняя школа № 4, гімназія № 6, сярэдняя школа № 9, сярэдняя школа № 11, дзве каманды з сярэдняй школы № 14, а таксама каманда з маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Дзякуем усім за ўдзел і жадаем поспехаў у фінальнай гульні.
