Фальклорныя замалёўкі “Забаўкі каля лаўкі”

28.11.2025

Раней доўгімі восеньскімі вечарамі моладзь збіралася ў вясковай хаце, каб якую-небудзь работу зрабіць, а яшчэ пагуляць, песні паспяваць, павесяліцца і патанцаваць. На працягу тыдня з 24 па 28 лістапада ўдзельнікі клуба беларускай гульні “Весялінка” са спецыялістамі дзіцячага цэнтра культуры “Расток” збіраліся ва ўстановах адукацыі на фальклорныя замалёўкі “Забаўкі каля лаўкі”. Святкаванні адбыліся ў гімназіі №3, сярэдніх школах №5 і №11. Дзеці спявалі прыпеўкі, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў хуткамоўках. Хлопцы вызначалі, хто спрытней схопіць паясок, а дзяўчаты круцілі клубочкі, вучыліся “прасаваць” ручнікі старажытным спосабам – валкам з качалкай. Затым усе разам гулялі ў беларускія народныя гульні і весела танцавалі. Святы атрымаліся вясёлымі, рухавымі і падаравалі усім прысутным добры настрой.

поделиться в: