Фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт – 2025”

05.12.2025

4 снежня ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбыўся фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт – 2025”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. За званне лепшых інтэлектуалаў гэтага года змагаліся 9 каманд з устаноў адукацыі горада, якія перамаглі ў паўфінале. Тэма фінальнай гульні – “Гартаючы старонкі вайны” (асноўныя даты, падзеі, славутыя імёны Вялікай Айчыннай вайны). Барацьба ў гэтым годзе была гарачай, як ніколі. Па ўмовах гульні патрэбна было вызначыць толькі адно І, ІІ і ІІІ месцы. Амаль усе каманды паказалі добрае веданне гісторыі, а некалькі з іх набралі аднолькавую колькасць балаў. Таму чатыры разы камандам задаваліся дадатковыя пытанні, і ў рэшце рэшт пераможцы былі вызначаны. Першае месца заняла каманда “Зорум” з сярэдняй школы №4 (кіраўнік каманды Вераніка Леанідаўна Руткевіч), другое ў каманды “Эрудыты” з гімназіі №6 імя С.Ц. Дзямешкі (кіраўнік каманды Алена Ігнацьеўна Мацкевіч), трэцяе месца ў каманды “Праметэй” з сярэдняй школы №14 (кіраўнік каманды Валер’ян Яўгеньевіч Гайдуль). Дарэчы, каманда «Зорум» ужо трэці год запар становіцца пераможцам, што сведчыць аб сур’ёзнай падрыхтоўцы і выдатных ведах гісторыі. За першае месца пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломам, статуэткай і медалямі, за другое і трэцяе месца - дыпломамі і статуэткамі. Астатнія каманды атрымалі дыпломы фіналістаў, а ўсе кіраўнікі каманд – падзякі. Дзякуем усіх за удзел і віншуем пераможцаў!
Асаблівую падзяку хочам выказаць Канстанціну Аляксандравічу Скур’яту - навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай установы “Мінскі абласны краязнаўчы музей”- за метадычную дапамогу ў падрыхтоцы пытанняў і ўдзел у гульні ў якасці прафесійнага эксперта. Спадзяемся, што цікаўнасць да інтэлектуальных гульняў будзе расці і садзейнічаць выхаванню патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

поделиться в: