Калядная вандроўка ў дзіцячы садок № 9

14.01.2026
14 студзеня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” адправіліся ў калядную вандроўку ў дзіцячы садок № 9, каб пазнаёміць дзетак з традыцыямі святкавання Калядаў на Беларусі.
Калядны гурт на чале з Зорканошай, Механошай, Казой, Пеўнем, Мядзведзем, Буслом, Доктарам і Цыганкай добра ўсіх пацешыў.
Дзеці з задавальненнем гулялі, жартавалі, скакалі разам з Козачкай, ладзілі аркестр шумавых інструментаў.
Гаспадар падымаў настрой усім прысутным цудоўнай ігрой на гармоніку.
Адным словам, было весела!
 
поделиться в: