Калядная вандроўка ў дзіцячы садок № 6
15.01.2026Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” прадаўжаюць знаёміць маленькіх жыхароў нашага горада з традыцыямі святкавання беларускіх Калядак. Раніцай 15 студзеня яны завіталі ў дзіцячы садок № 6. Святочныя песні, гульні з традыцыйнымі персанажамі, танцы з Козачкай, калядныя варожбы, забавы і карагоды прыйшліся да спадобы маленькім гледачам.
