Калядныя сустрэчы “Прыйшлі Калядкі да нашай хаткі”
19.01.2026Паспрабуйце ўявіць сябе тым самым беларусам ці беларускай з мінулага, што ўвесь год з захапленнем чакалі Каляд, каб павесяліцца і смачна паесці, ды ахінуцца ў цёплую казачную атмасферу свята! У выхаванцаў фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”, клуба беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” і краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” была такая магчымасць. На працягу цэлага тыдня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі ва ўстановах адукацыі горада калядныя сустрэчы “Прыйшлі Калядкі да нашай хаткі”. Калядны гурт радаваў прысутных песнямі, забавамі і танцамі традыцыйных персанажаў: Казы, Мядзведзя, Бусла, Пеўня і Цыганкі. Калядоўшчыкі шчыра віншавалі дзяцей ды настаўнікаў са святам і стваралі святочны настрой у сярэдняй школе №1, гімназіі №3, сярэдніх школах №5 і №11. За гэта нязменна атрымлівалі добрыя ўсмешкі і шчырыя апладысменты.
