Фальклорная сустрэча “Гуляй на святкі – спявай Калядкі”
20.01.2026Завяршаецца навагодняя мітусня, а разам з ёй і перыяд святкавання Калядаў.
Каб далучыць падлеткаў і моладзь да беларускіх традыцый, 19 студзеня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” завіталі ў інтэрнат маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, дзе ладзілі фальклорную сустрэчу “Гуляй на святкі – спявай Калядкі”. Дзяўчаты і хлопцы весела і з гумарам прымалі ўдзел у забавах калядных персанажаў. Сустрэча атрымалася па-хатняму цёплай і ўтульнай.
