Анлайн-чэлендж “Мода_на_мову” да Дня роднай мовы

13.02.2026

🔥🔥🔥З 16 па 23 лютага дзіцячы цэнтр культуры “Расток” запрашае прыняць удзел у анлайн-чэленджы “Мода_на_мову” да Дня роднай мовы.
❗️Умовы ўдзелу вельмі простыя.
1. Запішыце відэа, дзе вы чытаеце верш беларускага класіка, урывак з прозы, прыказкі і прымаўкі, спяваеце песню на роднай мове, альбо віншуеце ўсіх са святам. Таксама можна падзяліцца фактамі пра родную мову, альбо цытатамі вядомых беларусаў. Прымаюцца і малюнкі з беларускім каларытам (па матывах казак, літаратурных твораў, з беларускімі краявідамі, арнаментам і г.д.).
2. Размясціце адпавядны відэаролік, малюнак, альбо цытату на сваёй старонцы ў Instagram з хэштэгам #РастокМова, адзначце @dck_rostok_molo.
3. Перадайце эстафету роднай мовы тром сваім сябрам, адзначыўшы іх у сваёй публікацыі.
🔔Пераможца будзе вызначаны 24 лютага з дапамогай генератара выпадковых лічбаў і атрымае прыз ад арганізатараў чэленджа.

поделиться в: