Інтэрактыўная гульня “Шануйце роднае слова!”

13.02.2026

У рамках праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” і напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток”падрыхтавалі для выхаванцаў фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” інтэрактыўную гульню “Шануйце роднае слова!”.
Дзеці дзяліліся на каманды і з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэрактыўных спаборніцтвах, выбіраючы пытанні з прапанаваных тураў: “моўны тур”, “літараТур”, “казкі” і “беларускія народныя святы”. Па выніках гульні вызначаліся пераможцы – каманда, якая набірала найбольшую колькасць балаў. #ДзеньРоднагаСвайго

поделиться в: