Фальклорнае свята “Вясна да нас ідзе - радасць і шчасце нясе”

20.02.2026

З 16 па 20 лютага спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з выхаванцамі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” праважалі Зіму і ладзілі фальклорнае свята “Вясна да нас ідзе - радасць і шчасце нясе”. Святкаванні адбыліся ў гімназіі N 3, сярэдняй школе N 5, гімназіі N 6 імя С.Ц.Дзямешкі і сярэдняй школе N 11.
Гаспадыня сустракала гасцей і расказвала пра народныя традыцыі сустрэчы Вясны і Масленіцы. Не абышлося без нечаканасцей. На свята з’явілася Зіма разам са сваімі братамі, зімнімі месяцамі. Яны зачаравалі Вясну і хацелі каб цэлы год была зіма. Але ўсё вырашылася выдатна, дзякуючы забавам, песням і вясёлым гульням.
Дзеці “выпякалі бліны”, “аб’язджалі коней”, спаборнічалі ў перацягванні каната і танцавалі разам з Вясной.
Свята прайшло шумна і весела.

поделиться в: