QR-квэст “Беларускі код”

20.02.2026

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” арганізавалі QR-квэст “Беларускі код” для выхаванцаў клуба беларускай гульні “Весялінка”, дзе аб’ядналі традыцыі і сучаснасць.
Квэст складаўся з дзесяці заданняў. Каманды з задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі і казкі па малюнку, шукалі пару выявам беларускага арнамента, разгадвалі філворды, анаграмы і крыжаванкі. Кожнае наступнае заданне адкрывалася толькі пасля таго, як было выканана папярэдняе. Такім чынам, гэта дазволіла дзецям не толькі паспаборнічаць, але паразмаўляць на роднай мове, праверыць свае веды і атрымаць станоўчыя эмоцыі.

поделиться в: