Масленічнае гулянне “Ух ты, блін!”, 20.02.2026
25.02.2026Масленіца - адно з самых старажытных і любімых народных святаў, гэта час забаў і весялосці, шуму-тлуму і, канечне ж, бліноў.
Весяліліся і аб’ядаліся ад душы, таму што наперадзе чакаў Вялікі пост, у час якога забаранялася скаромная ежа і забавы.
Артысты народнага жартоўнага тэатра “Тары-Бары” і спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” таксама вырашылі не адступаць ад народных традыцый і 20 лютага завіталі у санаторый “Белорусочка” з масленічным гуляннем “Ух ты, блін!”.
Зазывалы ў прыгожых, яркіх касцюмах запрашалі прысутных “не спаць у шапку”, а гуляць без аглядкі, танцаваць і песні спяваць разам з народным вакальным калектывам “Талака, які парадаваў прысутных цудоўнымі песнямі.
Баба з дзедам на працягу свята смяшылі гледачоў сваімі дыялогамі, спрэчкамі, запрашалі праспяваць жартоўныя прыпеўкі.
Завіталі на свята і рускія матрошкі з гульнямі, карагодамі і пажаданнямі.
Не абыйшлося і без Бабы Ягі з Ізбушкай, якія правялі флэшмоб і арганізавалі кастынг жаніхоў.
Баба Яга так разыйшлася, што прачнуўся Мядзведзь і таксама завітаў на свята з Лісой.
Усе жадаючыя маглі пагуляць у традыцыйныя масленічныя гульні, пакатацца на коніках, пабіцца ў падушкі, перацягнуць канат, прыняць удзел у конкурсах, забіць на хуткасць цвік у калоду і многае другое.
Самым урачыстым момантам свята стаў выхад Масленіцы і Сонейка з колам - сімвалам вясны, упрыгожаным рознакаляровымі стужкамі.
Яны павіншавалі ўсіх са святам і запрасілі ў карагод.
Закончылася гулянне традыцыйна: спальваннем пудзіла.
