Віншуем з заслужанай высокай узнагародай загадчыка фiлiяла Наталлю Соніч!
06.03.20265 сакавіка ў горадзе Барысаве прайшла калегiя галоўгага ўпраўлення культуры Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта па вынiках працы за 2025 год. Пад час калегii адбылася цэрэмонiя ўзнагароджвання лепшых работнiкаў культуры Мiнскай вобласцi.
За добрасумленную плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё сферы культуры Мiнскай вобласцi Падзякай Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта ўзнагароджана загадчык фiлiяла «Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» дзяржаўнай установы «Палац культуры г.Маладзечна» Наталля Анатольеўна Сонiч!
Шчыра вiншуем кiраўнiка нашай установы з заслужанай высокай узнагародай! Жадаем невычэрпнай энергіі, рэалізацыі новых цiкавых праектаў і далейшых прафесійных перамог!
