Фальклорнае свята “Клічым, гукаем, цяплыню запрашаем”

20.03.2026

Гуканне вясны- старажытны абрад развітання з зімой і сустрэчы вясны, які суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі і карагодамі.
У рамках праекта “Кожная пятніца- роднае сваё” ўдзельнікі фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” ладзілі фальклорнае свята “Клічым, гукаем, цяплыню запрашаем”.
Дзеці з задавальненнем рабілі папяровых птушачак, затым развешвалі іх на дрэвах, спявалі песні-заклічкі, падкідалі на абрусе галёпы – печыва ў выглядзе птушак, гулялі ў гульні і вадзілі традыцыйныя карагоды.
Свята атрымалася вясёлым, маляўнічым і пазнавальным.

поделиться в: