Фальклорныя святы “Свая хатка, як родная матка"

03.04.2026

Хата – гэта не толькі сцены, падлога, дах. У кожнага чалавека з ёй звязана шмат эмоцый, пачуццяў і ўспамінаў: першыя крокі, матуліна ласкавая песня і пяшчотная ўсмешка, пах спечанага хлеба, смажаных дранікаў і іншых любімых страў. Гэта месца, дзе цябе заўсёды чакаюць, гатовы падтрымаць, накіраваць, навучыць.
Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з выхаванцамі клуба беларускай гульні "Весялінка" ладзілі фальклорныя святы “Свая хатка, як родная матка". Святы адбыліся на базе сярэдніх школ №2, 5 і 11 і гімназіі №3. Гаспадыня знаёміла ўдзельнікаў з інтэр’ерам старажытнай беларускай хаты, прыладамі і відамі хатняй працы. Дзеці весела займаліся нарыхтоўкай дроў для печы, варылі “кашу”, плялі цыбулю, “ткалі” ручнікі, абувалі лапці. А яшчэ спявалі шмат беларускіх песень і прыпевак, бо “без песень і хата – не хата, і свята – не свята”!

Фальклорнае свята “Свая хатка, як родная матка"

поделиться в: