Выхаванцы музычна-паэтычнага клуба "Вытокі" святкавалі Вялікдзень

18.04.2026

Увесь велікодны тыдзень (з 13.04. па 17.04) спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з выхаванцамі музычна-паэтычнага клуба "Вытокі" святкавалі Вялікдзень . Мерапрыемствы адбыліся ў ДУА “Гімназія № 3 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна”.
Гаспадыня рыхтавалася да свята: накрывала стол, пякла ў печы кулічы, фарбавала яйкі, чакала валачобнікаў. Здаўна валачобніцтва было важнай часткай святкавання Вялікадня ў Беларусі. Валачобнікі ўслаўлялі Уваскрасенне Хрыстова песнямі і жадалі гаспадарам здароўя і дабрабыту. Пасля гэтага гаспадары дзякавалі гасцям за віншаванні і давалі ім пачастункі.
Дзеці з задавальненнем гулялі ў шматлікія гульні з біццем і качаннем яек.Свята атрымалася вельмі вясёлае, па-хатняму цёплае, радаснае.

поделиться в: