Квэст-гульня “Роднай мовы гук чароўны”
28.07.2026Наша мова адна з самых мілагучных у свеце. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” падрыхтавалі для летніх груп мастацкага развіцця квэст-гульню “Роднай мовы гук чароўны”.
Усім прысутным патрэбна было прайсці ўсе прыпынкі і выканаць заданні. Між тым, прыпынкі былі разнастайныя: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Шарада”, “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Рухаючая сіла”, “Знаўцы беларускага фальклору”.
Самым вясёлым пунктам маршрута быў прыпынак “Рухаючая сіла”. Таму што ацэньваліся там гумар, знаходлівасць і артыстызм. Заданне было не простае: з дапамогай мімікі і жэстаў паказаць фразеалагізмы, якія называла вядучая.
Квэст-гульня прайшла весела і цікава. Дзеці змаглі не толькі пашырыць свае веды, але і атрымаць шмат станочых эмоцый.