Майстар-клас па пляценню беларускага пояса "Паясы не толькі для красы"

07.08.2026

"Паясы не толькі для красы". Пад такой назвай прайшоў майстар-клас для наведвальнікаў летніх груп мастацкага развіцця, арганізаваны спецыялістамі дзіцячага цэнтра культуры "Расток", у рамках праекта “Кожная пятніца - роднае сваё”. З размовы дзеці даведаліся пра віды беларускіх паясоў, іх практычнае, дэкаратыўнае і ахоўнае значэнне, разважалі пра колер, фактуру нітак і аздабленне арнаментам, вызначалі памеры традыцыйных паясоў. Затым з задавальненнем паспрабавалі сябе ў ролі майстроў-ткачоў - старанна плялі чатырохніткавы паясочак. Напрыканцы сваімі вырабамі "аздобілі" папяровыя мужчынскія кашулі, прымацаваўшы свае паяскі.

поделиться в: