Фальклорная сустрэча “Практычная этнаграфія: беларускі лянок, тонкі кужалёк”.
14.08.202614 жніўня ў рамках праекта “Кожная пятніца - роднае сваё” спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” арганізавалі фальклорную сустрэчу “Практычная этнаграфія: беларускі лянок, тонкі кужалёк”. Удзельнікамі яе сталі наведвальнікі летніх груп мастацкага развіцця, якія ў гульнёвай форме вывучалі ўсе этапы вырошчвання і апрацоўкі нашага багацця – беларускага лёну. Спачатку была невялікая размінка, на якой прысутным было прапанавана адгадаць загадкі ці сказаць хуткамоўкі. Затым Гаспадыня пазнаёміла дзяцей з рознымі старажытымі прыладамі апрацоўкі лёну: мялкай, трапалам, вялізным “грэбнем” з металічнымі зубамі, верацяном, прасніцай, калаўротам, матавілам; расказала, як дзейнічаюць кросны, для чаго яны і як уладкованы. А яшчэ расказала, што драўляны “пранік” – не ласунак, а прылада для мыцця бялізны. Затым дзеці спрабавалі самі старажытным спосабам “качаць” ручнік з качалкай і валкам замест праса. Кожнаму самому хацелася паспрабаваць, як гэта робіцца, патрымаць у руках невядомыя для іх, таму і незвычайныя, прылады. Ну, а пасля працы можна крыху і пагуляць!
Сустрэча выклікала шмат уражанняў і вельмі спадабалася дзецям.
