Фальклорная сустрэча “Практычная этнаграфія: хатнія рэчы ля бабінай печы”
21.08.202621 жніўня ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” арганізавалі фальклорную сустрэчу “Практычная этнаграфія: хатнія рэчы ля бабінай печы”, на якой прадоўжылі знаёміць наведвальнікаў летніх груп мастацкага развіцця з прыладамі побыту беларусаў. Дзеці з цікавасцю слухалі аповед пра старадаўнюю карміцельку-печ, “складалі” дровы, “садзілі” ў печ бліны, лоўка ўпраўляліся з патэльняй. Яшчэ даведаліся пра качаргу, чапялу, вілкі для чыгунка, пазнаёміліся з посудам, якім карысталіся нашы продкі. Дзяўчаты крыху павучыліся зматваць ніткі ў клубок, да таго яшчэ ўсе разам пагулялі ў беларускую народную гульню “Каша”. Станоўчыя эмоцыі былі забяспечаныя!
