Тэатралізаваныя гульнёвыя праграмы “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць!”

02.10.2026

На працягу тыдня спецыялісты Дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі тэатралізаваныя гульнёвыя праграмы “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць!” для ўдзельнікаў клуба беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” і фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”. Мерапрыемствы адбыліся ў сярэдняй школе №1, гімназіі №3, сярэдняй школе №5, гімназіі №6 і сярэдняй школе №11. У прысутных была выдатная магчымасць дакрануцца да народных традыцый, пазнаёміцца з цікавымі персанажамі, пагуляць у вясёлыя беларускія гульні, пачуць роднае слова і трапны беларускі гумар. Святы атрымаліся павучальнымі, а яшчэ шумнымі і пазітыўнымі.

поделиться в: