Паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні «Эрудыт -2026»
16.11.202612 лістапада ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток» прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні «Эрудыт -2026», прысвечанай Году беларускай жанчыны. У паўфінальнай гульні прынялі ўдзел 12 каманд, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі не толькі горада Маладзечна, але і сталіцы нашай краіны - горада Мінска. Тэма гульні - «Жаночы след у гісторыі. Вытокі» (этап, прысвечаны асвеце, літаратуры, мастацтву і захаванню традыцый на беларускай зямлі да XVIII стагоддзя ўключна).
У фінал прайшло 6 каманд з наступных устаноў адукацыі: каманда «АМАТАРЫ» з гімназіі-каледжа мастацтваў, каманда «Формула 10» з гімназіі № 10, каманды «Юнацкі максімалізм» і «Праметэй» з сярэдняй школы № 14, каманда «Святло асветы» з маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінска, а таксама госці з горада Мінска – каманда «Імпульс» з ліцэя БНТУ.
Фінал адбудзецца ў Дзіцячым цэнтры культуры «Расток» 26 лістапада. Тэма фінальнай гульні: «Жаночы след у гісторыі. Сучаснасць» (этап, прысвечаны літаратуры, мастацтву, подзвігу падчас вайны, інтэлектуальным вышыням і сучаснай працы на карысць краіны з XIX стагоддзя па цяперашні час).
Дзякуем усіх за ўдзел і жадаем поспехаў у фінальнай гульні.
