Абрадавае свята «Продкаў паважаем – «Дзяды»

20.11.2026

Восень — пара года, якая прымушае задумацца, успомніць пра свае карані і тых, дзякуючы каму мы жывем на гэтай зямлі.
З гэтай нагоды спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры «Расток» на працягу тыдня ладзілі абрадавыя дзеі пад назвай «Продкаў паважаем – «Дзяды» адзначаем» з выхаванцамі клуба беларускай гульні «Весялінка». Удзельнікі падрыхтаваліся да справы сур’ёзна: складалі радавод, дзяліліся паведамленнямі пра сваіх родных, успаміналі імёны славутых нашых продкаў. Атрымаліся вельмі цёплыя сустрэчы, дзе кожны меў магчымасць не толькі даведацца пра беларускую традыцыю ўшанавання памяці, але і ўспомніць сваіх родных, каго няма ўжо з намі.

Абрадавае свята «Продкаў паважаем – «Дзяды»

поделиться в: